Экалагічная Школа

ілюстрацыі і крэатыўных індустрый

Draw&Save

Мы толькі марым.

Але дзякуючы Вам, наш праект можа стаць рэальнасцю!


Ідэя праекта Школы ўзнікла падчас Idea Generation Camp - маштабнага конкурса праектаў, у якім удзельнічала 120 чалавек з усёй Беларусі, 35 экспертаў і экспертак, было прадстаўлена больш за 50 ідэяў.


Праект Школы Draw&Save увайшоў у лік 13 пераможцаў!



Праблема


Праблема экалогіі зараз актуальная, як ніколі. Але ніхто не прыйдзе на дапамогу пандам, пластык не знікне сам па сабе з акіянаў, а паветра не ачысціцца ад
фабрычных газаў…




Спытайце ў сябе: як мы дапаможам свету,
калі ўвогуле не даведаемся
пра гэтую праблему?



Выхад ёсць!

Стварэнне Школы Draw&Save!

Мы абярэм тых натхнёных людзей, якія не абыякавыя да тэмы экалогіі, і навучым навыкам для працы ў крэатыўных індустрыях.
Як працуе Draw&Save?
1
Draw - малюй
Безкаштоўныя курсы Школы будуць накіраваныя на стварэнне такога візуала, які будзе прасоўваць праблему Экалогіі, прыцягваць увагу людзей да дадзеных праблемаў.

Пачынаючы ад забруджвання акіянаў пластыкам, сканчаючы абаронай пандаў.


2
Save - захоўвай
Школа "Draw and Save" пабудаваная без выкарыстання паперы і іншых адходных матэрыялаў.

Візуал і ілюстрацыі будуць стварацца з выкарыстаннем графічных планшэтаў (у ідэале - Ipad 2018 + Apple pencil)

Праца з smm будзе адбывацца на смартфонах.


3
Вынік

Выніковы прадукт Школы можа быць вельмі рознапланавым: стыкеры для telegram, візуал для smm у Instagram, экалагічны банер або плакат для змяшчэння ў гарадскім асяроддзі.

Напрыканцы навучання кожны з вучняў рэалізуе свой праект: стварэнне візуалу для абранага дабрачыннага або некамерцыйнага праекта.


Праграма навучання
Праграма Школы ўключае ў сябе комплексныя веды, якія накіраваныя для
працы ў крэатыўных індустрыях.



Блокі Школы (аўдыторыя: дарослыя, студэнты ад 18 гадоў)


Блок 1. Псіхалогія і прынцыпы працы з праектамі:
шукаем праект або ініцыятыву

Камунікацыя з кліентам і замоўнікам, праца ў камандзе. Як дабіцца супрацы з арганізацыяй або кампаніяй.


Медыяпрастора: дзе шукаць праекты, якія варта праілюстраваць і падтрымаць.


Блок 2. Ілюстрацыя: Як маляваць?
Digital-ілюстрацыя на Ipad. Выкарыстанне праграмы Procreate для стварэння візуалу,агляд інтэрфейса.


Базавыя навыкі кампазіцыі: статыка, дынаміка. Кантраст і нюанс. Рытм.


Праца на ідэю: як візуальная частка праекта можа працаваць на дасягненне вашай мэты і прыцягнуць да праблемы.


Блок 3. Smm і медыя-прастора: Як мы прасунем далей праблему?


Smm: стварэнне Instagram-Stories і іх віды. Кліпавае мысленне.


Алгарытмы працы сацсеткі Instagram.


Як візуальная частка праекта можа працаваць на дасягненне вашай мэты.



І самае галоўнае...

Напрыканцы курса Школы ладзіцца святочная публічная прэзентацыя праекта.

Кожны з удзельнікаў Школы абірае па адным праекце для візуалізацыі і прасоўвання.


Фармат заняткаў
Заняткі Школы будуць праходзіць у афлайн-фармаце ў групах ад 5 да 10 чалавек (максімум) 2 разы на тыдзень па 2 астранамічныя гадзіны.

Такі падыход прадугледжвае поўнае пагружэнне ў той матэрыял, які будзе даваць ментар, і індывідуальны падыход да кожнага ўдзельніка.


Падтрымка студэнтаў Школы
Для зручнай камунікацыі і стварэння кам'юніці ўдзельнікаў Школы будзе створаны telegram-чат.

Падчас навучання таксама плануецца арганізоўваць дадатковыя адукацыйныя эфіры ў Instagram.

Пра аўтара і ментара Школы




Лізавета Ганчарова
Instagram-блогер, ілюстратар, аўтар серыі воркшопаў і курса па ілюстрацыі Around the World, працавала са шматлікімі брэндамі і кампаніямі - European Union in Belarus, HONAR адзенне, Lavon Volski, Unisef, Soxpistols, Art Siadziba, Osa store.

Мы верым, што прыгажосць захавае нашу планету.

Draw&Save
This site was made on Tilda — a website builder that helps to create a website without any code
Create a website